Зварот Прэзідэнта Азербайджанскай Рэспублікі Гейдара Аліева да Прэзідэнта Злучаных Штатаў Амерыкі яго правасхадзіцельства спадара Ўільяма Дж. Клінтана - Баку, 8 лютага 1999 года

Паважаны спадар Прэзідэнт!

Хацеў бы выказаць Вам сваю глыбокую занепакоенасць у сувязі з адсутнасцю прагрэсу ў урэгуляванні армяна-азербайджанскага канфлікту. Тэрытарыяльная цэласнасць Азербайджана, як і раней, застаецца парушанай, 20 працэнтаў азербайджанскіх зямель усе яшчэ знаходзяцца пад акупацыяй армянскіх узброеных сіл, адзін мільен азербайджанскіх бежанцаў, гвалтоўна выгнаных з родных краеў, вось ужо пяць гадоў як падвяргаецца вялікай галечы. Рэзалюцыі Савета Бяспекі ААН №№822, 853, 874, 884 з патрабаваннем безумоўнага вываду армянскіх узброеных сіл з акупаваных тэрыторый не выконваюцца.

Як вядома, у мэтах мірнага вырашэння канфлікту ў маі 1992 года была створана Мінская група АБСЕ, і вызначаны мандат будучай мірнай канферэнцыі. На канферэнцыі Арменія і Азербайджан былі прызнаныя бакамі канфлікту, а азербайджанская і армянская абшчыны Нагорнага Карабаха - зацікаўленымі бакамі. Нягледзячы на гэта, агрэсія Рэспублікі Арменія, распачатая супраць Азербайджана ў 1988 годзе, працягвалася, і разам з Нагорна-Карабахскай аўтаномнай вобласцю былі акупаваныя яшчэ сем буйных раенаў Азербайджана.

На працягу мінулых сямі гадоў былі прыкладзены вялікія намаганні для стварэння эфектыўнага працэсу перамоваў у рамках Мінскай групы. Але ў сувязі з дэструктыўнай пазіцыяй Рэспублікі Арменія перамовы пастаянна заходзілі ў тупік і не далі ніякіх станоўчых вынікаў. 

У выніку намаганняў, якiя прыкладаюцца намі для мірнага вырашэння канфлікту, і падтрымкі гэтых намаганняў Мінскай групай, у маі 1994 году быў дасягнуты рэжым спынення агню, які працягваецца да гэтага часу. Рашэнне, вынесенае на Будапешцкім саміце АБСЕ ў снежні 1994 года аб стварэнні шматнацыянальных міжнародных сіл, якія павінны прыбыць у рэгіен і забяспечыць ліквідацыю наступстваў узброенага канфлікту, а таксама рашэнні Лісабонскага саміту АБСЕ ў снежні 1996 года, якія вызначылі міжнародную прававую базу ўрэгулявання канфлікту пасля падпісання мірнага пагаднення, можна лічыць вялікім палітычным дасягненнем надзвычайнай важнасці для справядлівага ўрэгулявання армяна-азербайджанскага канфлікту. Аднак у выніку абструкцыі, якую працягвае Рэспубліка Арменія, і няздольнасці АБСЕ заклікаць яе да парадку, рашэнні гэтых самітаў не выкананы.

Як вядома, 1 чэрвеня 1997 года сустаршыні Мінскай групы АБСЕ ў асобе Расіі, ЗША і Францыі, абапіраючыся на лісабонскія прынцыпы ўрэгулявання канфлікту, прэзентавалі праект усебаковага пагаднення з двух частак – спыненне ўзброенага канфлікту і вызначэнне статусу Нагорнага Карабаха. У той час як азербайджанскі бок прыняў гэтыя прапановы сустаршыняў, Арменія выказала сваю нязгоду з імі. Арменія, не жадаючы прызнаваць тэрытарыяльную цэласнасць Азербайджанскай Рэспублікі, а таксама спасылаючыся на недапушчальнасць вызначэння статусу Нагорнага Карабаха да склікання Мінскай канферэнцыі, адпрэчыла прапановы сустаршыняў. Дарэчы, варта адзначыць, што 20 чэрвеня 1997 года падчас вядомай дэнвэрскай сустрэчы ў ЗША, прэзідэнты Расіі, ЗША і Францыі ў спецыяльнай заяве адзначылі, што падтрымліваюць гэтыя прапановы. 

19 верасня 1997 года сустаршыні Мінскай групы вылучылі новую, другую пасля Лісабонскага саміту прапанову, якая прадугледжвае паэтапнае ўрэгуляванне канфлікту. У адпаведнасці з гэтай прапановай, на першым этапе прадугледжваецца вызваленне шасці акупаваных раенаў, за выключэннем Лачынскага раена, якія размешчаны за межамі адміністрацыйных граніц былой Нагорна-Карабахскай аўтаномнай вобласці Азербайджана, ажыццяўленне аперацыі АБСЕ, накіраванай на абарону міру, вяртанне бежанцаў на вызваленыя тэрыторыі, а таксама аднаўленне разбураных у выніку вайны камунікацый, важных для жыццядзейнасці Арменіі і акупаванага ею Нагорнага Карабаха. Затым на другім этапе, пасля ліквідацыі наступстваў узброенага канфлікту, бакі павінны былі заняцца вызначэннем статусу Нагорнага Карабаха ў складзе Азербайджанскай Рэспублікі і прыняццем мер для яго бяспекі.

10 кастрычніка 1997 года ў Страсбургу Азербайджан і Арменія на ўзроўні прэзідэнтаў дзвюх краін далі згоду працягнуць працэс перамоваў на аснове прапаноў 19 верасня 1997 года, што дало нам магчымасць спадзявацца на поспех працэсу перамоў для дасягнення справядлівага ўрэгулявання канфлікту. Аднак затым адстаўка Прэзідэнта Арменіі Лявона Цер-Петрасяна і ўзмацненне жорсткасці пазіцыі новага кіраўніцтва Арменіі звялі да нуля магчымасць прапановы перамоваў на гэтай справядлівай аснове.

Пасля зацягнутага перапынку прадстаўнікі сустаршыняў Мінскай групы, напэўна, жадаючы ажывіць перамоўны працэс, 9 лістапада 1997 года вылучылі трэцюю па ліку прапанову, якая вельмі расчаравала азербайджанскі бок і не дала магчымасці працягнуць перамовы. Гэтая прапанова абапіралася на неіснуючую ў сусветнай практыцы ідэю “агульнай дзяржавы” і была нічым іншым, як адступленнем ад ранейшай пазіцыі, якая вынікае з рашэнняў і прынцыпаў, зацверджаных двума самітамі АБСЕ. Гэтыя прапановы на самой справе вылучаюць Нагорны Карабах як дзяржаўную тэрытарыяльную структуру ў форме рэспублікі і прадастаўляюць яму роўны з Азербайджанам статус у рамках выдуманай “агульнай дзяржавы”. У той жа час, спасылка на тое, што гэтая “агульная дзяржава” будзе створана ў рамках міжнародна прызнаных межаў Азербайджана, не дае гарантый для суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Азербайджана, на самой справе парушае іх.

Я лічу, што неабдуманыя дзеянні пасрэднікаў, безумоўна, нанеслі сур’езны ўрон працэсу ўрэгулявання і адкінулі яго назад. І гэта выклікае ў нас глыбокую занепакоенасць, у прыватнасці таму, што, як неаднаразова заяўлялася, Расійская Федэрацыя працягвае ўзмоцнена ўзбройваць Рэспубліку Арменія. Ясным доказам гэтаму з’яўляецца адпраўка Расіяй Арменіі самалетаў МІГ-29 і ракет С-300 услед за незаконнай перадачай узбраення на адзін мільярд долараў ЗША. 

На маю думку, калі сустаршыні не праявяць рашучасці, калі кіраўнікі ЗША, Расіі і Францыі не прымуць дзейсных мер, тады немагчыма будзе дасягнуць справядлівага ўрэгулявання армяна-азербайджанскага канфлікту. Вернасць тром прынцыпам Лісабонскага саміту, за якія прагаласавалі 53 дзяржавы свету, мае асаблівае значэнне.

Улічваючы ўсе гэта, паважаны спадар Прэзідэнт, я звяртаюся да Вас і як да сустаршыні Мінскай групы АБСЕ і настойліва прашу ўзмацніць Вашу асабістую дзейнасць, а таксама працу знешнепалітычнага ведамства вашай краіны для найхутчэйшага ўрэгулявання на аснове прынцыпаў Лісабонскага саміту гэтага зацягнутага канфлікту, які з’яўляецца крыніцай сур’езнай небяспекі для міру і стабільнасці ў Еўропе. 

З павагай, 

Гейдар Аліеў,

Прэзідэнт Азербайджанскай Рэспублікі 

Газета “Бакінскі рабочы”, 17 красавіка 1999 года